

ГАЛЕРЭЯ
Гэтая рубрыка нашага праекту ўзнікла дзякуючы думцы аб недастатковасці асвятлення
з'яў беларускай культуры ў камп'ютэрных сферах, аб магчымасці папулярызацыі
іх праз такую камп'ютэрную сетку як Інтэрнет. Таму рубрыка "Галерэя" -
своеасаблівая спроба выправіць гэтую хібу. Яна будзе знаёміць Вас з творамі
беларускіх мастакоў і літаратараў. Экспазіцыя галерэі перыядычна абнаўляецца,
таму запрашаем заглядаць сюды часцей.
У галерэі змешчаныя працы выпускнікоў і студэнтаў Беларускай акадэміі мастацтваў,
філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта і проста таленавітых
мастакоў, дызайнераў і паэтаў.
|