Запрашаем калі ласка!

Intro Pic

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ: ВОЛЬГА БЯЛІЦКАЯ
Вольга скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў, вольны мастак.

Вершы напісаны А.Кузьнечыкам спецыяльна да творчых працаў (паводле правапісу да рэформы 1933 года - тарашкевіцы).


Перабіраю каралі,
зьвітыя з чорнай рабіны,
ссохлае лісьце гартаю -
кнігі ўспамінаў бачыны.

Па дэкарацыі сонца
шоргаюць сонныя хмары.
Неспадзяванаю госьцяй
роспач за сьпінаю стала.

У цьмяным шыбы люстэрцы
крыгі вачэй забойчых.
Ластаўкай б'ецца ў клетцы
сэрца. У вырай хоча...







Штось нашэптвае цішыня.
Чуеш, час на далонях дрэмле.
Космас зор раскідаў насеньне,
каб сасьпела калосьсе дня.

Покліч золку - у сенцы грук -
гук надзеяў, што б'юцца вобзем,
і паветраным зьмеем сонца
вырываецца з нашых рук.