
|
|
|
|
 |
|
|
|
|

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ: УСЕВАЛАД СВЕНТАХОЎСКІ
 |
Усевалад Свентахоўскі
скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў, сябра Беларускага Саюза мастакоў.
Працуе ў галіне кніжнай графікі, рэкламы, плаката. Удзельнік рэспубліканскіх
і міжнародных выстаў.
Вершы напісаны А.Кузьнечыкам спецыяльна да творчых працаў (паводле
правапісу да рэформы 1933 года - тарашкевіцы).
|
Шторанак, штовечар, штоночы
-
штодзённая пошта пану!
Твае абаненцкія скрыні
пастаўлены у шапіках, крамах,
мэтро, на вітрынах прашпэктаў,
на шыльдах, расьцяжках рэклямных,
у банках і бібліятэках,
на сьценах раёнаў спальных.
Інфляцыя тайны пачатку.
Галосяць бязгучныя словы.
На літары кожнай пячатка
стагодзьдзяў, як знак абаронны.
Ды водгульле цьмянага рэха
губляецца ў шэрагах гмахаў,
аддадзеная на пацеху
адвечная тайна працягу. |
|
|
|
|
Сьняданак.
Ліфт.
Таня + Віця.
Прыпынак.
Аўтобус.
Натоўп.
Мэтро.
Два жэтоны.
"
Глядзіце пад ногі."
Прыступкі.
Вагон.
Распродаж.
Замовы ад п'янства.
Выходзіце?
Вуліца.
Дождж.
Кантора.
Калегі.
Пляткарства.
"
Да заўтра."
Жэтон ужо ёсьць.
Па крамах.
Чарга.
Халадзільнік.
Вячэра.
ТБ.
Правы бок.
Нуль роўна.
Жыцьцё як будзільнік
з спружынаю часу.
Званок! |

|